Па краіне цмокаў

Па краіне цмокаў


Гэта двухдзённы маршрут для велапаходу па малалюдных мясцінах паўднёвага паазер’я Беларусі. Маршрут спадабаецца аматарам пабыць у адзіноце, далёка ад людской мітусні. Акрамя таго можна ўбачыць некаторыя славутасці прыроднага і культурнага значэння.

Шлях пачынацца са станцыі Крупкі, куды ёсць магчымасць дабрацца з Мінска на электрычцы. Каля 30 км язды па неабжыўленай асфальтаванай дарозе неабходна каб дабрацца да мястэчка Халопенічы. Тут варта правесці час у парку, паназіраць за жыццём мясцовых жыхароў. Побач ёсць добрая крама, дзе можна папоўніць запасы ежы і вады на дзень.

Вёска Ігрушка, Крупскі раён. Конь на дарозе
Вёска Ігрушка, Крупскі раён
Старая баня
Вёска Самаседаўка, Крупскі раён
Вёска Самаседаўка. Крупскі раён
Простая ежа

Амаль адразу пасля Халопеніч асфальт змяняецца на гравейку. З гэтага моманту можна забыцца пра цывілізацыю. Праз некаторы час заязджаем у вёску Грыцкавічы. Тут размяшчаецца царква 19 стагоддзя. Побач каменны крыж. У гарачы дзень тут прыемна праводзіць час у цені дрэў.

Дарога на Красналукі
Дарога на Красналукі
Паштовая скрыня. Грыцкавічы Крупскі раён
Грыцкавічы Крупскі раён
Каменны крыж. Вёска Грыцкавічы, Крупскі раён
Каменны крыж. Грыцкавічы Крупскі раён
Праабражэнская царква. Грыцкавічы
Праабражэнская царква. Грыцкавічы
Жалезная брама Валун ля дарогі

Далей накіроўваемся да мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей. Праязджаем амаль вымерлую вёску з незвычайнай назвай Струга. Тут па рацэ Эса праходзіць мяжа. Пасля вёскі Заэссе, дарога ператвараецца ў сцежку, а дзесьці і зусім губляецца на сельгас палях.

Дарога на Гараўкі Чашніцкі раён
Дарога на Гараўкі. Чашніцкі раён
Драўляная хата. Вёска Заессе, Чашніцкі раён
Заессе. Чашніцкі раён
Закінутая хата ля дарогі. Вёска Гагалі Чашніцкі раён
Гагалі. Чашніцкі раён

Варта адзначыць што ў тутэйшых лясах лёгка можна сустрэць мядзведзя. Таму каб пазбегнуць нечаканай сустрэчы не будзе залішнім паводзіць сябе гучна.

Грунтовая дарога Ровар на ўскрайку поля Ровар на лясной дарозе

У гэтым дзікім лесе, у 3.5 км на поўдзень ад вёскі Гогалеўка, ёсць таямнічае месца, дзе размешчаны велізарны валун «Змеяў Камень». Калі ўключыць фантазію, то можна ўявіць жывучага ў акрузе цмока, які ахоўвае гэты камень.

Тут жыве беларускі цмок
Змееў камень. Чашніцкі раён
Змееў камень. Чашніцкі раён

Далей ехаць трэба будзе ў вёску Двор Таранкавічы. Па шляху можна пацешыцца нядрэннымі жвіровымі дарогамі, старой вясковай архітэктурай і краявідамі. У Двары Таранкавічы ёсць рэшткі старой сядзібы і руіны бровара. На краі вёскі ёсць месца вартае увагі тых, хто шукае незвычайныя славутасці. Тут пасярод поля на ўзвышшы размешчана паганскае капішча. Месца вельмі атмасфернае.

Вёска Гогалеўка. Чашніцкі раён
Гогалеўка. Чашніцкі раён
Старыя Валасовічы. Лепельскі раён
Старыя Валасовічы. Лепельскі раён
Драўляны склеп
вёска Лутчына. Лепельскі раён
вёска Лутчына. Лепельскі раён
Невялікае балотнае возера
Дарога на Двор Таранковічы
Дарога на Двор Таранковічы
Вёска Малыя Таранковічы. Лепельскі раён
Малыя Таранковічы. Лепельскі раён
Каменныя Крыжы. Лепельскі раён
Каменныя Крыжы. Лепельскі раён
Паганскае капішча. Лепельскі раён Каменныя крыжы. Двор Таранковічы Ровар ля пограба
Вёска Загліннікі. Лепельскі раён
Загліннікі. Лепельскі раён
Ровар і старая драўляная лазня

Дзень хутка скончыцца. Таму варта падумаць пра начлег. У вёсцы Грыгаравічы ёсць магчымасць папоўніць запасы вады і адправіцца ў бок стаянкі. Апошнія 5 км трэба праехаць па лесе да ўрочышча Тадуліна. Тут расце вялічэзны дуб. Гэта канчатковая кропка на сёння. Тут ёсць магчымасць адпачыць у альтанцы і застацца на ноч. Начлег пад такім гагантам мала каго пакіне абыякавым, асабліва калі з надыходам прыцемкаў з дупла пачынаюць вылятаць кажаны.

Палатка пад дубам and.char Месца адпачынку
Дуб Тадулінскі. Лепельскі раён
Дуб Тадулінскі. Лепельскі раён

Другі дзень пачынаецца з некалькіх кіламетраў добрай гравейкі. Затым дарога некаторы час будзе асфальтаванай. Недаязджаючы вёскі Зялёны Востраў можна паглядзець на стары драўляны млын. Пасля згортваем з галоўнай дарогі на грунтавыя прасёлкі.

Драўляны млын. Вёска Зялёны Востраў
Драўляны млын. Вёска Зялёны Востраў
Зялёны Востараў. Лепельскі раён
Зялёны Востараў. Лепельскі раён
Пясчаная дарога Палеткі Лукомская ГРЭС
Лукомскае возера
Лукомскае возера

Пасля вяртання на асфальт, праз некаторы час можна заехаць у Новалукомль. Палюбавацца на індустрыяльны пейзаж Лукомскай ГЭС, пад’ехаць да берага Лукомскага возера ды выпіць кавы ў кафэ. Увогуле далей маршрут будзе праходзіць па асфальце і асабліва цікавых месцаў не будзе. Таму я параю вам трохі збочыць з дарогі і завітаць у вёску Белая Царква, што размяшчана на беразе Чарэйскага возера. Тут можна паглядзець на руіны Царквы Святой Тройцы. І адпачыць на маляўнічым беразе.

Белая Царква, Чашніцкі раён
Белая Царква, Чашніцкі раён
руіны, Чашніцкі раён унутры белай царквы, Чашніцкі раён звон Белая Царква, Чашніцкі раён

Праехаўшы яшчэ пару дзесяткаў кіламетраў да станцыі Бобр можна скончыць маршрут і адправіцца на электрычцы дадому. Але гэтым разам я спазніўся на цягнік і вырашыў праехацца пару прыпынкаў да станцыі Крупкі. Такім чынам зрабіў свой машрут кальцавым. Дзякуй за ўвагу! Спадзяюся вы наведаеце гэтыя мясціны.

На беразе Чарэйскага возера
На беразе Чарэйскага возера

НА ГАЛОЎНУЮ