Будзішча - месца, дзе спыняецца час

Будзішча - месца, дзе спыняецца час


Вёска Будзішча. Чачэрскі раён. Гомельская вобласць

Калі я ўпершыню даведаўся пра гэтае месца, то не змог стрымаць свайго жадання наведаць яго. Гэта глухая вёска знаходзіцца на самым краі нашай краіны - на мяжы з РФ. Варта адзначыць, што тут зона адсялення з-за высокага узроўню радыяцыі. Гэта тэррыторыя пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Але нейкім цудам гэтая вёска змагла захавацца пасля катастрофы амаль да нашага часу. Хоць і страчваючы жыхароў.

Зезд у Будзішча
Заезд са стараны вёскі Казацкія Балсуны

Цікавосткі ў Будзішчы

Галоўнай славутасцю паселішча з'яўляецца Святая Крыніца. Гэтая крыніца мае сакральная значэнне для тутэйшых жыхароў якія ўжо выехалі адсюль, ды прымушае вяртацца каб праводзіць тут свае старажытныя абрады. Гэты рэгіён да нашых дзён захаваў веснавы абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы".

Будзішча Святая Крыніца
Будзішча Святая Крыніца
Будище. Чечерский район
Будзішча. вуліца Савецкая
вуліца Савецкая

Таямніца

Акрамя гэтага Будзішча мае яшчэ адну таямніцу, але ужо новага часу. Тут знаходзіцца магіла грамадзяніна Японіі. Раней сюды прыязджала здымачная група з Японіі, рабілі фільм пра адселеныя вёскі. Дык вось аднаго ўдзельніка каманды так уразіла гэта крыніца, што ён загадаў пасля смерці пахаваць яго тут. Як сцвярджаюць мясцовыя, так і зрабілі. Недалёка на пагорку пад дрэвам знаходзіцца камень пад якім пахаваны прах гэтага чалавека.

Будзішча. вуліца Зарэчная
вуліца Зарэчная
вуліца Савецкая 1 дом Будище. улица Заречная

Мясцовыя

Калі я ехаў сюды, то быў амаль упэўнены што тут не засталося жыхароў. Але маё здзіўленне было бязмежным, калі раніцай міма маёй палаткі прайшоў чалавек з вядром па ваду ў крыніцу. Як выявілася сталых жыхароў тут засталося два чалавекі. Яшчэ дзве хаты выкарыстозваюцца ў якасці лецішчаў і наведваюцца рэдка.

Апошні дом на Зарэчнай вуліцы
Апошні дом на Зарэчнай вуліцы
Рэальнасць закінутый вёскі Будзішча. Старая гаспадарчая пабудова

Жывуць тут двое мужчын. Дзед Васіль Сямёнавіч жыве на краі вёскі ды трымае даволі вялікі агарод. Дзядзька Саша жыве побач з крыніцай, бліжэй да цэнтра вёскі ў адзіноце, але час ад часу дапамагае дзеду па гаспадарцы. У дзень калі я быў там, яны саджалі на участку гарбузы.

Дзядзька Саша паказвае дарогу. Апошні жыхар Будзішча
Дзядзька Саша паказвае дарогу
Будзішча. Старая гаспадарчая пабудова Будзішча. Традыцыйная хата Будище Чечерский район. Традиционный дом

Да прыезжых мясцовыя ставяцца добра, магчыма таму, што наведвальнікаў тут амаль няма. Як сказаў мне дзядзька Саша, у гэтым годзе, акрамя мяне сюды праязджалі толькі два разы. Ды і ўвогуле сюды дабіраюцца вельмі рэдка і толькі па святах.

Уражанні

Мне спадабалася мясцовая атмасфера. Спакой ды цішыня - вось галоўныя гаспадары гэтага месца. Я дакладна хацеў бы вярнуцца сюды зноў.

Будзішча хата дзядзькі Сашы вясковая вуліца

Я з'яжджаў адсюль з жаданнем каб вёска пажыла яшчэ крыху. Каб людзі не забываліся пра крыніцу. Каб дарога сюды яшчэ доўга не зарастала.

Вандруйце па сваёй краіне!

Шпакоўні каля хаты дзеда Васіля
Дарога на Будзішча з боку Валасовічаў
Дарога на Будзішча з боку Валасовічаў

Будзішча на карце Беларусі

Будзішча на карце Беларусі

НА ГАЛОЎНУЮ