Падарожжа на Прыбяседзьдзе

Падарожжа на Прыбяседзьдзе


Я адправіўся ў захапляльнае шасцідзённае падарожжа на веласіпедзе па маляўнічых закутках Магілёўскай і Гомельскай вобласцей. Праязджаючы сотні кіламетраў па вясковых дарогах, я атрымліваў асалоду ад цішыні закінутых вёсак, захапляўся краявідамі і даследваў унікальныя крыніцы.

Прыбяседзьдзе - гісторыка-этнаграфічны рэгіён усходу Вялікалітвы (Беларусі), які займае Касцюкоўшчыну і Хоцімшчыну. Назоў бярэ ад ракі Бесядзь.

1 дзень

Маё падарожжа на Прыбяседзьдзе пачалося з паездкі на хуткасным цягніку. Я дабраўся да Жлобіна даволі позна і пачаў свой шлях на веласіпедзе пасля 4 гадзіны дня.

У Жлобіне

Знаёмства з горадам Жлобін
Каб выехаць на свой маршрут мне спатрэбілася праехаць праз увесь горад. За гэты час я змог трохі пазнаёміцца з гэтым населеным пунктам. Я пабываў на набярэжнай ракі Дняпро, праехаўся па вуліцах і веладарожках да цэнтра горада, убачыў касцёл Маці Божай Царыцы Міру.

У Жлобіне

Галоўным здзіўленнем для мяне было ўбачыць вельмі шмат веласіпедыстаў. Усе паркоўкі для ровараў былі забітыя. А па горадзе, куды не глянеш, усюды бачыш двухкалёсны транспарт. Я магу без перабольшвання сказаць, што гэта самы веласіпедны горад у Беларусі.

Па прасёлкавым дарогам
Хутка я выехаў з горада, і праехаўшы дзясятак кіламетраў па трасе, звярнуў на прасёлкавыя дарогі. Я паехаў у бок гарадка Буда-Кашалёва. Паступова дарога рабілася ўсё горшай і ў адзін момант я проста паехаў па палявых дарогах. На шчасце ўчастак з пясчанымі дарогамі хутка скончыўся і я зноў выехаў на добры асфальт.

вёска Селівонаўка Жлобінскі раён Буда Люшаўская

Непрыемная сустрэча з насякомымі
Калі я спыніўся каля калонкі каб набраць вады, то зразумеў што мяне чакае не самая прыемная прагулка. У гэты час года тут шмат злосных насякомых, якія імкнуцца ўкусіць пры кожнай зручнай нагодзе. З-за гэтага заставацца на адным месцы было не вельмі прыемна.

деревня Шарибовка Буда-Кошелёвский район
Куляшова Буда-Кашалёўскі раён
Вёска Куляшова Буда-Кашалёўскі раён

Буда-Кашалёва
Ужо амаль на зыходзе дня я даехаў да горада Буда-Кашалёва. Я праехаўся па яго вуліцах, а потым заехаў у магазін на выездзе з горада. Тут я закупіўся ежай на вечар і адправіўся на пошукі месца для начлегу.

Дарога Буду-Кашалёўскі раён

Пошук месца для начлегу
Як высветлілася гэты рэгіён у гэты час года не самае лепшае месца для начлегу ў палатцы. На гэтым участку шляху няма лесу, а палі засеяныя рапсам ці ўзаратыя. Я ехаў па пустой дарозе і назіраў цудоўны захад слева ад дарогі.

Буда-Кашалёўскі раён

Такім чынам я пераадолеў яшчэ 10 км пакуль не знайшоў прыдатнае месца. Мне трапілася утульная паляна ў ябылневым садзе недалёка ад дарогі на ўскраіне вёскі. Гэта быў сад побач з некалі стаяўшай тут школай. Устанавіў палатку ўжо ў цемры пад спевы салаўя.

2 дзень

Раніца ў яблыневым садзе
Настаў новы дзень. Ледзь сонца ўзнялося вышэй за гарызонт, як насякомыя, мошкі і камары, абляпілі мой намёт. Да такой “увагі” я не звык, таму мне спатрэбіўся час, каб знайсці смеласць вылезці навонкі і пачынаць збіраць рэчы. Калі я займаўся ранішнімі справамі ў маім утульным маленькім лагеры, мясцовы жыхар прывёў сваіх кароў у яблыневы сад, у якім я размясціўся. Мы перакінуліся парай слоў. Калі я нарэшце сабраў рэчы, то з радасцю выехаў у дарогу.

вёска Струкі Буда-Кашалёўскі раён Чачэрск Царква Праабражэння Гасподняга

Дарога да Чачэрска
Першую палову дня я па добрай дарозе дабіраўся да горада Чачэрск. Тут я вырашыў правесьці больш часу. Спачатку я праехаўся па горадзе, каб лепей вывучыць мясцовы лад жыцця. Пасля маёй мэтай было паглядзець на крыніцу ля замкавай гары. Я зрабіў запас вады і паназіраў за таполевым пухам, які плыў на лёгкім ветрыку ў бліскучых промнях сонца. Пасля гэтага я адправіўся у загадзя намечаны рэстаран. Тут я паабедаў і перачакаў абедзенную спёку. А затым паехаў з горада.

Крыніца на вуліцы Усходняя Чачэрск
Крыніца на вуліцы Усходняя Чачэрск
Замкавая Крыніца Чачэрск
Замкавая Крыніца Чачэрск

Капліца ў Свяцілавічах
З Чачэрска я паехаў па трасу ў бок вёскі Свяцілавічы. На шляху я праязджаў праз зялёныя лясы і палі. Нічога цікавага, акрамя таблічак пра радыяцыйную небяспеку, не траплялася. У Свяцілавічах я збочыў з асноўнай дарогі і накіраваўся да вёскі Казацкія Балсуны. На выездзе з вёскі я нечакана выявіў прыкметную капліцу незвычайнага колеру і архітэктуры. Я спыніўся там ненадоўга, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў гэтага цікавага месца.

Капліца Маці Божай Жыровіцкай
Капліца Маці Божай Жыровіцкай. Свяцілавічы Веткаўскі раён

Працягваючы сваё падарожжа, я ехаў па дарозе праз маленькія вёсачкі. Машыны мяне не трывожылі, таму я проста атрымліваў асалоду ад момантаў і каціўся наперад. Калі я даехаў да Казацкіх Болсуноў, перада мной стаяў выбар па якой дарозе ехаць. Абедзве яны праходзілі праз лес. Не ведаючы, якая з іх лепшая, я звярнуўся да мясцовых жыхароў, якія накіравалі мяне найлепшым шляхам.

Вялікія Нямкі Веткаўскі раён
Вялікія Нямкі Веткаўскі раён

Вялікія Нямкі Веткаўскі раён Крыніца
Крыніца ў вёсцы Вялікія Нямкі

Вялікія Нямкі Веткаўскі раён
Ліштвы на вокнах Вялікія Нямкі

Шлях да закінутай вёскі
Прытрымліваючыся парады мясцовых жыхароў, я накіраваўся па лясной дарозе. На шчасце, гэты ўчастак аказаўся без пяску і паваленых дрэў. Праз 7 км я даехаў да адной з маіх асноўных кропак гэтай паездкі - вёскі Будзішча. І галоўнай цікавосткі гэтых мясцін - Святой Крыніцы.

Перамога Веткаўскі раён
Перамога Веткаўскі раён

Ручай Міхалкіна
Ручай Міхалкіна

Вёска Будзішча ў Чачэрскім раёне - гэта амаль закінутае месца на мяжы Беларусі. Гэты рэгіён моцна пацярпеў падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і зараз там павышаны ўзровень радыяцыі. Але нягледзячы на гэта, мяне прыцягваюць такія таямнічыя месцы, і я быў шчаслівы быць тут.

Святая крыніца Будзішча
Святая крыніца Будзішча
Святая крыніца Будзішча

Я пракаціўся па зарослых травой вулачках, якія калісьці былі ажыўленымі ў гэтай вялікай вёсцы. Аглядаючы рэдкія захаваныя дамы, я накіраваўся да Святой Крыніцы. Там я знайшоў нешта нечаканае. Я быў уражаны гэтай крыніцай, яна прадстаўляла сабой вялікую канструкцыю з драўлянага зрубу. Крыніца была падзелена на дзве часткі: першая - гэта своеасаблівы вялікі калодзеж, з якога буйным патокам вырывалася вада з-пад зямлі, а другая - гэта купель, дзе можна было акунуцца ў ледзяную ваду.

Будзішча

Начлег у Будзішчы
Пасля ўсяго пабачанага, я пачаў думаць пра тое, дзе правесці ноч. Я вырашыў паставіць намёт прама ў цэнтры вёскі, недалёка ад крыніцы і адной з хат. Тым не менш, дакучлівыя насякомыя працягвалі насаджаць мне і ў гэты вечар.

Больш падрабязнае апісанне вёскі Будзішча можна знайсці па спасылцы:
Будзішча - месца, дзе спыняецца час

3 дзень

Раніца ў вёсцы
Калі я прачнуўся ад першых промняў ранішняга сонца, дык убачыў чалавека, які праходзіў міма намёта з вядром. Гэта быў жыхар дома, побач з якім я спыніўся. Ён накіроўваўся ў крыніцу па ваду. На маё здзіўленне, у гэтай вёсцы яшчэ жывуць людзі. Пазней, калі я ўжо складваў свае рэчы, да мяне падышоў дзядзька Саша. Мы завязалі сяброўскую гутарку і я даведаўся шмат цікавага пра жыццё ў гэтай мясцовасці. Аказваецца тут жывуць два пастаянных жыхары. У другой частцы вёскі стаіць дом дзеда Васіля. Яшчэ два чалавекі выкарыстоўваюць свае дамы як дачы і прыязджаюць сюды рэдка.

Апошні жыхар Будзішча

Праз радыяцыйны лес
Сабраўшы свой рыштунак, я яшчэ раз схадзіў да Святой Крыніцы каб набраць свежай вады ў дарогу, а затым адправіўся ў шлях. Па дарозе я праязджаў побач з домам дзеда Васіля, дзе яны разам з дзядзькам Сашам працавалі на агародзе. Мой новы знаёмы быў рады дапамагчы мне і паказаў лепшую дарогу як выехаць з вёскі. Я накіраваўся ў бок вёскі Валасовічы праз радыяцыйны лес, пра гэта мяне папярэдзіла таблічка радыяцыйнай небяспекі.

Радыёактыўны лес
Святая Крыніца Валосавічы Чачэрскі раён
Святая Крыніца Валосавічы Чачэрскі раён

Пераадолеўшы восем кіламетраў па лясной дарозе, з няпростымі пясчанымі ўчасткамі, я дабраўся да Валасовічаў. Тут я знайшоў крыніцу побач з рачулкай Покаць, набраў вады і выехаў на дарогу ў бок горада Краснаполле. Мне сказалі, што гэты раён праз які ідзе гэта дарога, асабліва забруджаны. Пра гэта сведчылі папераджальныя ўказальнікі ўздоўж дарогі. Нягледзячы на небяспеку, гэты ўчастак майго шляху быў поўны цікавых месцаў.

Ровар у радыеактыўным лесе

Цікавосткі на шляху
Уздоўж дарогі мне трапляліся цікавыя крыніцы, якія можна лічыць славутасцямі гэтых мясцін. Кожная была па-свойму ўнікальная. Таксама я ўбачыў старажытны драўляны храм у вёсцы Выдранка. Гэта месца можна назваць унікальным, бо яно адно з нямногіх захаваных пасля аварыі на ЧАЭС.

Крыніца Палессе Чачэрскі раён Полесье Чечерский район
Крыніца Вёска Палессе

Святой источник Серафима Саровского Святая крыніца Серафіма Сароўскага
Святая крыніца Серафіма Сароўскага

Храм свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага Выдранка Краснапольскі раён
Храм свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага
Выдранка Краснапольскі раён

У другой палове дня я звярнуў з асноўнай дарогі і накіраваўся ў сяло Горы. Тут я знайшоў яшчэ адну ўнікальную крыніцу. Яна знаходзіцца ва ўрочышчы Касцёл. Гэтая крыніца цікавая тым, што да яе трэба спускацца ўніз да журчлівага струмка. Месца вельмі атмасфернае і спакойнае. У цені дрэў тут заўсёды халаднавата. Акрамя крыніцы, у гэтай мясцовасьці ёсьць і іншыя месцы, якія варта паглядзець. Напрыклад, маляўнічае вадасховішча, уздоўж якога пралягае дарога і адкуль адкрываецца дзіўны краявід. А яшчэ панская алея - гэта штучнае насаджэнне розных дрэў, у асноўным соснаў, якія за доўгія гады сталі вялізнымі і велічнымі. Ехаць па гэтай дарозе - адно задавальненне. Як мне ўдалося даведацца, гэтая алея была высаджана уладальнікам гэтых земляў памешчыкам Міхаілам Мядзведскім у пачатку 20 стагоддзя.

Святая Крыніца Заказник Костёл Горы Краснапольскі раён
Святая Крыніца
Горы Краснапольскі раён

Сасновы шлях Панскія прысады Панская алея
Сасновы шлях Панская алея

Па закінутай дарозе
Набліжаўся вечар і я быў вымушаны спяшацца, каб паспець у намечанае месца да цемры. Звярнуўшы з асноўнай трасы, якая вяла на Касцюкавічы, я раптам апынуўся на закінутай дарозе, якая праходзіла праз ліквідаваныя вёскі. Пра былое жыццё нагадвае толькі стары патрэсканы асфальт і яшчэ не поўнасцю зарослыя дрэвамі ўчасткі зямлі, дзе калісьці стаялі дамы. Таблічкі ўздоўж дарогі нагадвалі пра небяспеку, ствараючы напружаную атмасферу. Звяртаць у бок ад старой дарогі не хацелася. На гэтым участку свайго маршруту я не сустрэў ні душы і адзіным гукам быў шум ветру, які хіліў вершаліны дрэў.

Закінутая дарога
Белая Дуброва, Касцюковіцкі раён
Белая Дуброва Касцюковіцкі раён

Добрае месца на ноч
Калі я дабраўся да аграгарадка Белая Дуброва, вячэрняе сонца ўжо апускалася да гарызонту, фарбуючы неба ў цёплыя адценні. Я набраў вады і спяшаючыся паехаў на пошукі месца для начлегу ў бок ракі Бясядзь. Я планаваў спыніцца на беразе ракі, але павярнуўшы не на тую дарогу я знайшоў добрае месца ў лесе на ўзвышшы. Акрамя таго, тут знаходзілася ўтульная альтанка, адкуль адкрываўся цудоўны краявід на рачную даліну. Я вырашыў застацца тут, каб правесці ноч у адзіноце, слухаючы спевы салавейкі.

Даліна ракі Бесядзь
Даліна ракі Бесядзь

4 дзень

Альтанка кала крамы
Раніца аказалася ветранай і трохі халаднаватай. Я вырашыў не губляць часу і адправіўся ў бліжэйшае сяло, каб купіць прадукты ў магазіне. Там, каля магазіна, я убачыў вялікую альтанку. Купіўшы патрэбныя прадукты, я прыгатаваў сабе сняданак пад дахам альтанкі.

Раніца ў альтанцы. Белая Дуброва
Белая Дуброва

Урочышча Клеевічы
Урочышча Клеявічы

Праз урочышча Клеявічы
Пасля сняданку я працягнуў свой маршрут у напрамку ўрочышча Клеявічы. Я праязджаў міма зарослых лесам і кустамі паселішчаў, якія калісьці тут стаялі. Часам дарога ператваралася ў ледзь прыкметную сцежку, але я не збаўляў тэмп і працягваў рух. Хутка я выехаў на добрую гравійную дарогу, якая вяла ў бок аграгарадка Машавое. Праехаўшы мост праз раку Бесядзь, я апынуўся на безлюднай тэрыторыі, дзе не было ні душы. Вакол мяне рассцілаліся сельскагаспадарчыя палі і лясы. На шчасце, у мяне быў невялікі запас вады і ежы на выпадак непрадбачаных абставін.

Рака Бесядзь
Рака Бесядзь
andchar

Старыя могілкі
Даехаўшы да аграгарадка Сялецкае, я знайшоў калонку з вадой. Я папоўніў свае запасы, каб быць гатовым да наступнага ўчастка майго маршруту. Пасля гэтага я выехаў на гравійную дарогу і працягнуў сваё падарожжа. Праз пару кіламетраў я ўбачыў ля дарогі старыя могілкі. Я вырашыў даследаваць іх і знайшоў шмат старых магіл і драўляных крыжоў. Гэта было незвычайна і надзвычай цікава, бо я не звык бачыць такое.

Могілкі Дворацкая Буда Дворецкая Буда кладбище
Могілкі Дворацкая Буда Дворецкая Буда кладбище
Могілкі Дворацкая Буда

Праз пакінутыя вёскі
Я з’ехаў з гравійнай дарогі і паехаў па грунтоўках, якія пралягалі праз урочышчы. Толькі старыя драўляныя слупы і абрысы ўчасткаў нагадвалі, што тут калісьці жылі людзі. Тут было ціха і спакойна, і я павольна рухаўся наперад, разглядаючы краявіды навокал. Хутка я ўгледзеў ля дарогі яшчэ адны могілкі, дзе знайшоў драўляныя крыжы ўжо іншай формы. Мне прыйшлося затрымацца тут, каб разгледзець усё бліжэй.

вёска Аленаўка Хоцімскі раён, деревня Еленовка Хотимский район
Могілкі вёска Еленаўка Хоцімскі раён, Кладбище деревня Еленовка Хотимский район
Могілкі вёска Еленаўка Хоцімскі раён

Дарога да Хацімска
Я дабраўся да вёскі Батаева, адкуль далей паехаў па добрай асфальтаванай дарозе. Па ёй было прыемна ехаць, бо машыны сустракаліся вельмі рэдка, і я меў магчымасць неадрыўна мілавацца прыгажосцю навакольнай прыроды. Я праехаў праз вялікі лясны масіў, затым я накіраваўся ў бок вёскі Бяседавічы, адкуль ужо было недалёка да горада Хацімска.

вёска Юзафоўка Хоцімскі раён гостиница Бесядь
Хоцімск Кола агляду Хотимск Колесо обозрения
Хоцімск "Кола агляду"

Прыехаўшы ў Хоцімск, я ў першую чаргу засяліўся ў гасцініцу, дзе мяне чакаў мяккі ложак і гарачы душ. Я быў стомленым пасля 4 дзён у дарозе, і адпачынак у гасцініцы быў як раз тое, што трэба для майго падарожжа. Затым я няспешна прагуляўся па цэнтры горада, разглядаючы цікавосткі ды насалоджваючыся ўтульнай атмасферай цёплага вечара.

5 дзень

Крыніца “Папоў Калодзеж”
Пасля ночы ў гасцініцы я працягнуў свой маршрут з новымі сіламі. Недалёка ад Хацімска я спыніўся ля крыніцы “Папоў Калодзеж” на беразе ракі Бесядзь. Акрамя самой крыніцы, тут знаходзіцца купель і прасторная альтанка для адпачынку. Я палюбаваўся відам на раку Бяседзь і набраў свежай вады ў дарогу.

Крыніца “Папоў Калодзеж” Падарожжа на ровары Велосумки MaseyBikepack Велопоход по Беларуси

Па Клімавіцкім раёне
Мой маршрут на сёння быў спланаваны так - аб’ехаць горад Клімавічы з усходу, каб убачыць маляўнічую Беларускую глыбінку на мяжы з РФ. Я паехаў далей па выдатнай дарозе, праезджаючы праз маляўнічыя вёскі, якія былі размешчаны ўздоўж дарогі.

вёска Галічы Клімавіцкі раён деревня Галичи Климовичский район
Дом Культуры вёска Галічы Клімавіцкі раён

Мiлаславiчы Храм Вознесения Господня
Мiлаславiчы Храм Вознесения Господня

У пэўны момант я павярнуў у аграгарадку Малашковічы. Далей, да вёскі Галічы была нядрэнная гравійка. Калі я заехаў у Галічы, то ўбачыў сельскі клуб. Гэты стары драўляны будынак прыцягнуў маю ўвагу і я затрымаўся тут больш чым планаваў, каб зрабіць фатаграфіі.

Наступным пунктам майго маршруту быў аграгарадок Мілаславічы. Я быў здзіўлены, што дарога да яго аказалася нечакана добрай. З улікам малой шчыльнасці насельніцтва ў гэтых мясцінах. Пасля невялікага адпачынку ля мясцовага магазіна я адправіўся далей.

Краявіды Магілёўшчыны
А яшчэ мяне ўразілі краявіды Магілёўшчыны - зялёныя палі, маляўнічыя пералескі, буйныя лясы і беразнякі. Дарогі былі надзіва добрыя для такіх аддаленых і безлюдных месцаў. На гэтым адрэзку ў 35 км я сустрэў не больш за 10 машын.

Дарога на Іванаву Слабаду
Дарога на Іванаву Слабаду

Даліна ракі Асцёр
Да канца дня я дабраўся да маляўнічай даліны ракі Асцёр, якая размясцілася ў паўночнай частцы Клімаўскага раёна. Пераадолеўшы па мосце раку Асцёр, я трапіў у вёску Стары Дзедзін.

вёска Стары Дзедзін Клімавіцкі раён Старый Дедин Климовичский район
вёска Новы Дзедзін Клімавіцкі раён Новый Дедин Климовичский район
вёска Новы Дзедзін Клімавіцкі раён

Стары Дзедзін магазін

Крыніца “Бяздонны Калодзеж”
Адной з асноўных задач у гэтай мясцовасці для мяне было ўбачыць культавую крыніцу “Бяздонны Калодзеж”. Для гэтага мне прыйшлося праехаць крыху далей у Новы Дзедзін. Тут у лесе размяшчаецца гэта ўнікальная крыніца, якая вядомая яшчэ з даўніх часоў. Па легендзе, гэтая крыніца злучаны з падземным мірам і мае гаючыя ўласцівасці. Тут я набраў чыстай вады і адправіўся на пошукі месца для начлегу.

Крыніца Бяздонны калодзеж Новы Дзедзін Клімавіцкі раён
Крыніца "Бяздонны калодзеж"

Калі я вяртаўся назад да ракі, мяне агарнула магія залатога ззяння закатнага сонца, якое апраменьвала сваім цёплым святлом усё навокал. Хацелася спыніць час, каб яшчэ трошкі памілавацца гэтай фантастычнай прыгажосцю прыроды.

Долина реки Остер

Але надыходзіў вечар і трэба было клапаціцца пра начлег. У выніку я знайшоў ідэальнае месца недалёка ад ракі пасярод заліўнога луга, дзе і паставіў намёт.

6 дзень

Халодная ноч
Ноч была халодная, але першыя промні сонца ўжо пачалі саграваць маю палатку. Я пачуў спеў птушак і вырашыў вылезці навонкі, каб убачыць усход сонца. Я не прапусціў магчымасці зрабіць пару фотаздымкаў гэтага велічнага відовішча. Пасля нядоўгіх збораў я сеў на свой веласіпед і выехаў на трасу, каб дабрацца да горада Крычаў.

Раніца ў даліне ракі

У Крычаве
Нягледзячы на вялікую колькасць грузавікоў на дарозе, мне ўдалося дабрацца да горада ўсяго за пару гадзін. У цэнтры Крычава я знайшоў утульную кавярню, дзе гатуюць звычайную хатнюю ежу. Я заказаў сабе гарачы абед, а на дзесерт - каву і блінчык. Пасля ядзьбы я скарыстаўся вольным часам і, чакаючы цягніка, вырашыў праехацца па горадзе, каб знайсці што-небудзь цікавае.

Кафе Кричев

Спачатку я зазірнуў у палац Пацёмкіна, які з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Ён быў пабудаваны ў 1778-87 гг. для Грыгорыя Пацёмкіна, iмаверна па праекце Івана Старава. Цяпер тут знаходзіцца раённы музей.

палац Пацёмкіна Крычаў
палац Пацёмкіна Крычаў

Затым я спусціўся да замкавай гары, якая была ўмацаваным паселішчам на беразе ракі Сож. Яно існавала з канца XII да канца XVIII стагоддзяў і ў гэты ж час з’яўлялася цэнтрам горада Крычаў. Тут жа паблізу можна падысці да ракі Сож. А пад самой замкавай гарой я знайшоў крыніцу з чыстай і прахалоднай вадой.

Калі я падняўся на гару, то пабачыў там драўляную царкву святога Мікалая, якая была пабудавана ў 1838 годзе на месцы старажытнага касьцёла Сьвятога Ільлі. Яна з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства.

Царква Сьвятога Мікалая (Крычаў)
Царква Святога Мікалая

Пасля невялікай імправізаванай экскурсіі я адправіўся на другі канец горада на чыгуначны вакзал. Тут пачаўся мой шлях дадому. На гэтым маё падарожжа скончылася.

На станцыі Крычаў

Пасля гэтай 6-дзённай экспедыцыі я мімаволі задумваюся аб лёсе беларускай глыбінкі. З аднаго боку, мяне дзівіць прыгажосць гэтых месцаў - бязмежныя лугі і лясы, ціхія вёсачкі, унікальныя крыніцы. А з другога - мяне засмучвае трагедыя Чарнобыля, з-за якой цэлыя вёскі апусцелі. Але, нягледзячы ні на што, я веру - жыццё працягваецца. І пакуль ёсць энтузіясты, гатовыя даследаваць забытыя куткі роднай зямлі, ездзіць па закінутых дарогах дзеля сустрэчы з гісторыяй і культурай продкаў, ёсць надзея, што гэтыя мясціны не знікнуць зусім. Гэтае падарожжа - мая даніна памяці мінуламу і вера ў будучыню Беларусі.

Дзякуй за ўвагу! Вандруйце па сваёй краіне!

НА ГАЛОЎНУЮ